15.05.2015

15 мая - Міжнародны дзень сям'і

Нам, беларусам, заўсёды была ўласціва любоў да сваёй сям’і, да дзяцей. Гэтыя нацыянальныя рысы дазваляюць на працягу стагоддзяў зберагчы сваю самабытнасць, свой менталітэт, захоўваць традыцыі.
Са святам сям’і! Няхай у вашых сем’ях пануюць любоў і  павага адзін да аднаго, атмасфера добразычлівасці, узаемаразумення, узаемавыручкі, а дзецям прывіваюцца лепшыя якасці грамадзяніна і чалавека. Шчасця і дабрабыту ўсім сем’ям!

11.05.2015

Увага! Увага! Увага! 
Аб'яўляецца конкурс на лепшую віншавальную паштоўку да Міжнароднага дня сям'і.
Работу неабходна стварыць на беларускай мове і адправіць на электронную пошту katlevushka@gmail.com да 15 мая. 
Узнагароджанне пераможцаў і віншаванне бацькоў адбудзецца 16 мая на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай закрыццю Тыдня сям'і.
Журы конкурса:
Мармыш Таццяна Станіславаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;
Жадзейка Святлана Міхайлаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры;
Глубокая Кацярына Валер'еўна, настаўніца інфарматыкі.
Паспейце паўдзельнічаць! Парадуйце сябе і сваіх блізкіх!

30.03.2015

Вучні 8 класа з мэтай павышэння падлеткавай культуры распрацавалі Інструкцыю "Як пазбавіцца ад брыдкаслоўя"

25.03.2015

У рамках ініцыятывы "Свет без брыдкаслоўя" вучні 10 класа вывучылі шмат літаратуры па данай тэме і падрыхтавалі матэрыял "З гісторыі брыдкаслоўя"

24.03.2015

З мэтай рэалізацыі міні-праекта "Брыдкаслоўе і здароўе" вучні 7 класа стварылі прэзентацыю "Уплыў брыдкаслоўя на здароўе"

01.10.2014

Анкета
Паважаныя госці нашага блога, запрашаем Вас прыняць удзел у анкетаванні "Брыдкаслоўе ў нашым грамадстве". Адкажыце, калі ласка, на пытанні