Брыдкаслоўе ў паўсядзённым жыцці

 «Свецкія гутаркі» на форумах і ў сацыяльных сетках
 
Напэўна многім з вас даводзілася хоць бы раз станавіцца сведкамі сварак на форумах і ў сацыяльных сетках. У такіх выпадках адзін наведвальнік намагаецца ўзгадаць усе словы з яго мацюкальнага лексікону і выліць атрыманы кактэйль на галаву апанента, прычым імкнецца зрабіць гэта як мага больш па-мастацку. Той, зразумела, таксама на адрас крыўдніка выдае дзясятак вытанчаных выразаў уласнага аўтарства. Па завяршэнні гутаркі нават спрактыкаваныя носьбіты беларускай і рускай моў змогуць занесці ў свой слоўнічак парачку новых слоў і выразаў.  

Але лаюцца карыстальнікі Інтэрнэту па-асабліваму - "фішкай" інтэрнэт-лаянкі з'яўляецца альтэрнатыўнае напісанне "брыдкіх слоў", калі колькасць і парадак літар захоўваюцца, але некаторыя з іх замяняюцца на знакі прыпынку, рашоткі, змяняюцца месцамі і г.д., прычым сэнс паслання ўсё адно чытаецца без цяжкасці.

“Крэатыўнасць”

Другі накірунак ужывання мацюка ў сетцы - вельмі своеасаблівая разнавіднасць творчасці, прадукт контркультуры. Сутнасць гэтага руху складаецца ў стварэнні "крэатываў" - займальных тэкстаў на самыя розныя тэмы (тут вам і палітыка, і філасофія, і парнаграфія). Займальным у гэтых тэкстах з'яўляецца крайняя пагарда нормаў беларускай і рускай моў.

А ці ведаеце Вы?..

Справа ў тым, што не адразу, дзень за днём, брыдкаслоўе падточвае псіхічнае здароўе чалавека, робіць яго больш раздражняльным, агрэсіўным, хворым і… бясплодным.
Нястомныя псіхолагі на працягу шэрагу гадоў вялі назіранне за дзвюма групамі. Першая з іх складалася з людзей, у гутарцы і "на пісьме" якія не абыходзіліся без брыдкаслоўя, другая – якія прынцыпова не выкарыстоўваюць "дужых" слоўцаў. І вось што паказалі шматгадовыя назіранні: у брыдкасловаў вельмі хутка з'яўляліся ўзроставыя змены на клеткавым узроўні і розныя хранічныя захворванні, у другой жа групе, наадварот, агульны стан арганізма на 5, 10, а парой і 15 гадоў маладзейшы за іх афіцыйны ўзрост.
Нечаканае адкрыццё ў гэтай сферы зрабіў навуковы кіраўнік Цэнтра экалагічнага выжывання і бяспекі Генадзь Чаурын. Па яго словах, мацюк - гэта магічныя словы, якія ў старажытнасці ўжываліся рускімі мужчынамі падчас правядзення абрадаў і рытуалаў для "выкліку радавой сілы". І калі ў наш час мужчыны без патрэбы карыстаюцца дужымі словамі, гэта вядзе да рэальных мужчынскіх праблем. А калі мацюкаецца жанчына - яна павольна ператвараецца ў мужчыну.
З эколагамі згаджаюцца касметолагі і дзеляцца ўласнымі назіраннямі. Па іх даных у моладзевых тусоўках і групах, дзе брыдкаслоўнае непрыстойнае маўленне становіцца штодзённым, у многіх дзяўчат узнікае залішняе абваласенне, псуецца скура, пачынае ламацца голас - гэта значыць узрастае колькасць мужчынскіх палавых гармонаў.
Па меркаванні генетыкаў, ёсць яшчэ адна прычына, па якой варта выкінуць са свайго лексікону мацюкальныя словы. Калі пісьмова ці вусна мацюкаюцца дзеці, калі непрыстойнасці становяцца часткай іх інтарэсаў, парушаецца структура ДНК.

Лаянка - зброя слабых

У сучасным грамадстве лаянку можна назваць і разглядаць як зброю слабых, як нейкае падабенства кампенсавання за немагчымасць адказаць крыўдніку больш адчувальнымі сродкамі. 

Нескладана ўявіць, што лаянкавыя словы больш уласцівыя людзям зайздросным, карыслівым, малаадукаваным, чым тым, хто дабіўся поспехаў у грамадстве, асабістым жыцці і г.д., атрымаў добрую адукацыю, з павагай ставіцца да сябе і да акружаючых.
Ужываць лаянку - значыць распісацца ва ўласнай слабасці і безкультурнасці, беднаце свайго лексікону.

Дзе ж выхад?

Увогуле, змагацца з мацюком ці не, мацюкацца ці пазбягаць лаянкавых слоў - выбар кожнага. Аднак, выпускаючы пару ў сетцы ці адчуваючы саладосць "лаянкавай" волі, памятайце - ваш каментар "жжот" у першую чаргу вас.


Комментариев нет:

Отправить комментарий