Танцавальны настрой

Народныя беларускія танцы з'яўляюцца неад'емнай часткай беларускай культуры.
Кожная значная падзея ў жыцці суправаджалася танцамі, ніводнае свята не магло без іх абыйсціся, няхай гэта будзе:
ü  вяселле,
ü  калядкі,
ü  купала,
ü  зажынкі,
ü  дажынкі і г.д.
У танцы, у мастацкай выяве выяўляецца пачуццё прыгажосці жыцця, натхненне, тэмперамент, характар і асноўныя рысы народа. Самым зыркім і простым беларускім танцам з'яўляецца карагод.
Музычным суправаджэннем танцаў служылі скрыпка і бубен, цымбалы, дуда і гармонік. Часцяком танцы суправаджаліся спевам прыпевак. Часам такое выкананне ператваралася ў, свайго роду, змаганне, што надавала танцам яшчэ больш гумарны характар.
Доўгі час танец існаваў толькі ў вёсках, бо вышэйшае грамадства лічыла непрыстойным танчыць "мужыцкі" танец.
Беларуская нацыянальная харэаграфія захавала багатую творчую спадчыну мінулага. Найболей папулярныя беларускія народныя танцы — «Лявоніха», «Крыжачок», «Юрачка», «Полька-Янка», «Чарот», «Таукачыкi», «Чобаты», «Лянок», «Кола», «Бульба», «Ручнiкi», «Млынок», «Касцы», «Козачка», «Мяцелiца», «Мiкiта», «Дударыкi», «Бычок», «Казыры».

Комментариев нет:

Отправить комментарий