Расцём беларусамі

Шматлікім з нас у дзяцінстве бацькі чыталі на ноч казкі, дзякуючы якім фарміравалася стаўленне да дабра і зла, да гонару і справядлівасці, да мужнасці і адвагі.
У наш час казкі дзецям амаль не чытаюць. Часцей за ўсё ўключаюць мультыкі, дзе дзіця бачыць, як проста так лупяць больш слабога персанажа, здзекуюцца над іншымі і вучаць дзяцей махлярству і хітрасці. Справа ў тым, што ў дзіцячы перыяд, асабліва да пяці гадоў, у дзяцей развіваецца стаўленне да нашага свету, да людзей, закладваюцца задаткі паводзін у сталым жыцці. 
Чытаючы дзецям на ноч народныя казкі і добрыя казкі сучасных беларускіх пісьменнікаў і класікаў, бацькі закладваюць у дзяцей тыя каштоўнасці, якія спрадвеку лічыліся лепшымі ў адносінах паміж людзьмі.
Чытаючы правільныя казкі і выказваючы правільныя каментары, вы зможаце выгадаваць дзіця моцным, упэўненым і паспяховым чалавекам. 
Мы вырашылі дапамагчы Вам, паважаныя бацькі. Прачытайце прапанаваныя казкі дзецям і разгадайце крыжаванку разам!
Беларускія народныя казкі:
Два камені
Заяц і вожык
Каток - залаты лабок
Ня сілай, а розумам
Пчала і муха
Разумная дачка
Сабака і воўк
Сабачая грамата
Хітры вол



А замест замежных анімацыйных фільмаў, паглядзіце нашыя:





1 комментарий:

  1. Анонимный17.05.2015, 13:29

    Вельмі спадабаліся казкі! Такія павучальныя! Мой сын задаволены такім правядзеннем вольнага часу)

    ОтветитьУдалить