Як пазбавіцца ад брыдкаслоўя?

Як пазбавіцца ад брыдкаслоўя? 
Як берагчы чысціню маўлення
Надзейных рэцэптаў няма, але ёсць некалькі палажэнняў, з якімі, калі іх прыняць, лягчэй пераадолець гэту бяду:
Тэзіс першы. Не казаць дрэнных слоў самому. Успамінаюцца словы А.І. Салжаніцына, сказаныя па іншай нагодзе, але тут дарэчы іх прывесці: "Хай гэта прыходзіць у свет і нават пануе ў свеце, але не праз мяне". Чалавек можа праз сваё маўленне ўплываць на стан мовы.
Тэзіс другі. Жаданне годнага асяроддзя несумяшчальна з нявартым словам. Трэба ўсведамляць і шанаваць меру свайго аўтарытэту, свой рэйтынг.
Тэзіс трэці. Брыдкаслоўе не ёсць спосаб паслаблення, а паслабленне не азначае ўсёдазволенасць. Паслабляцца зусім не значыць піць віно і брыдкасловіць.
Тэзіс чацвёрты. Што рабіць з тымі, хто брыдкасловіць? Мы не можам выправіць грамадства ў цэлым, але спыніць брыдкаслоўе ўсярэдзіне сям'і, класа, групы можна.
Тэзіс пяты. У маўленчых паводзінах варта аднавіць прыярытэт сучаснасці, прыярытэт "сёння". Сённяшні дзень - мой галоўны дзень. Сённяшняе слова - маё лепшае слова.
Тэзіс шосты. Як раней змагаліся з брыдкаслоўем? Гаварылася, што "ёсць шалі, на якіх будуць узважаны ўсе да адзінага словы нашы". А вось парада Іяана Залатавуста: "Калі ў вас нараджаецца кепскі намер, то трэба задушыць яго ўнутры і не дапушчаць яму пераходзіць у словы".

Тэзіс сёмы. Элементы нязгоды, нават гвалту ў жыцці, мабыць, непазбежныя. Ні разу не выказаць свайго незадавальнення, не палаяць нават каханага чалавека, не выплюхнуць крыўду - ці магчыма? Але і ў такім разе варта памятаць пра недатыкальнасць асобы і пра забарону на брыдкаслоўе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий