Візітная картка блога


Мэта праекта: фарміраванне ў навучэнцаў ўстойліва высокага ўзроўню маўленчай культуры на аснове асэнсаваных адносін да мовы як духоўнай скарбніцы нацыі праз выкарыстанне інтэрнэт-блога.
Задачы:
- стварыць умовы для фарміравання ў навучэнцаў усвядомленых адносін да атрымліваемай інфармацыі;
- арганізаваць работу па ініцыятывах "Брыдкаслоўе і здароўе", "Інтэрнэт-мова: за ці супраць",  "Сямейныя зносіны";
- разгледзець сямейныя зносіны з пазіцый культуры маўлення, вызначыць крытэрыі правільных сямейных маўленчых зносін;
- павысіць культуру маўлення ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу

У рамках інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі фарміравання дэмаграфічных паводзін навучэнцаў, накіраваных на ўмацаванне інстытута сям'і"
Кансультант: Лапцёнак Аляксандр Сяргеевіч, загадчык лабараторыяй праблем выхавання асобы навукова-метадычнай установы "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар філасофскіх навук, дацэнт

Комментариев нет:

Отправить комментарий