Дарадцы

Значэнне слова "брыдкаслоўе"  

Псіхолагі:
Аб брыдкаслоўі
Брыдкаслоўе - ганьба ці нацыянальны гонар
Псіхалагічны аспект моладзевага брыдкаслоўя
Усё аб дзіцячым брыдкаслоўі
Царква:
Брыдкаслоўе: Грэх языка
Мёртвае слова ці Навошта людзі лаюцца мацюком?



Моўны этыкет – нацыянальна спецыфічныя правілы моўных паводзін, якія рэалізуюцца ў сістэме ўстойлівых формул і выразаў у прынятых грамадствам сітуацыях “ветлівага” кантакту з субяседнікам (“Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”, т. 5 (кн. 2, - Мн., 1984 – с. 480). Ветлівасць, далікатнасць выяўляюцца не толькі ў тоне, якім выказаны словы, але і ў саміх словах. Ветлівымі словамі вітаюцца са знаёмымі і незнаёмымі, звяртаюцца пры сустрэчы, віншуюць з днём нараджэння, выказваюць просьбу, падзяку, запрашаюць, жадаюць, просяць прабачэння.
Пра беларускую сям'ю
- Якія павіннасьці беларуса у сям'і?
- Першая павіннасьць, каб у сям'і беларускай гаварылі і маліліся пабеларуску і каб захоўваліся звычаі і абычаі беларускія; каб па будове ды па рэчах і па усім, што ёсьць у гасподзе, выяўляўся беларускі характар: усялякія узоры, малюнкі, вышыўкі павінны быць у беларускім гусьце. У кажнай беларускай сям'і павінны быць кніжкі беларускія і часопісы, бо благі той беларус, што чытае у сваёй сям'і не сваю беларускую, а чужую, у чужой мове газэту.
Як-бы далейшым працягам сям'і для моладзі зьяўляецца школа. Беларуская сям'я павінна старацца, каб дзеці яе вучыліся у беларускай школе. Чужая школа дагэтуль навучала беларускіх дзяцей любіць чужое і зьневажаць сваё роднае і свой народ, сваю мову і звычаі. Чужая школа гадавала з нашых дзяцей людзей чужых для нашага народу. Дзеля гэтага, кажны патрыёт павінен дакладаць усіх сіл, каб усюды, дзе жывуць беларусы, былі беларускія пачаткавыя, сярэднія і вышэйшыя школы. Сям'я - гэта аснова, фундамант нацыі, а школа - будучыня яе. Беларускі патрыёт павінен дбаць яшчэ і аб тое, каб у беларускіх сем'ях сьпяваліся беларускія песьні і каб у школах навучалі сьпяваць патрыятычныя беларускія песьні.
Беларус павінен жаніцца толькі з беларускай, а беларуска павінна выходзіць замуж толькі за беларуса. Гэтак павінны мы рабіць ня толькі дзеля таго, каб захаваць чысьціню свае расы, але і дзеля таго, каб у нашых сем'ях панавала згода. Тымчасам у сямейным жыцьці няма нічога горшага, як мешанае рознанацыянальнае жанімства. Гэткая мяшаная сям'я пераважна заўсёды сварыцца. Часта бывае так, што жонка беларуса - полька, расейка, ці літоўка - паўстрымвае свайго мужа у ягоных беларускіх нацыянальных імкненьнях, у беларускай нацыянальнай працы і змаганьні, не карысных для жончынае нацыі. Мала таго, пераважна у такіх сем'ях як маці, так і бацька, кажны хоча узгадоўваць сваіх дзяцей пасвойму. Дзеці такім парадкам знаходзяцца на раздарожжы, а гэтага ня можа быць у нас.
Беларуская сям'я павінна узгадоўваць беларускіх дзяцей у беларускім нацыянальным духу, прышчапляючы ім любоў і пашану да свайго краю, да свайго народу, да сваіх народных песьняў, казак, да свае беларускае мовы. У нашых беларускіх сем'ях ня можа быць раздваеньня і хістаньня, а павінна панаваць гармонія і сужыцьцё. Пры тым бацькі павінны старацца сваіх дзяцей адзяваць у беларускія народныя вопраткі: вышываныя кашулі, блюзачкі, спадніцы, сукенкі. Ды наагул усім беларусам ня трэба цурацца сваіх нацыянальных беларускіх убораў, вопраткі, асабліва у сьвяты, трэба іх дэманстрацыйна насіць. Трэба насіць вышываныя ільняныя кашулі (сарочкі), беларускія нацыянальныя гальштукі (краваткі), робленыя з беларускіх паясоў, касьцюмы і паліто з саматканаў і г. д. Асабліва-ж стройна выглядаюць жаноцкія сукенкі з кужалю з беларускімі народнымі вышыванкамі. Пагоня за тандэтнай крамнінай павінна скончыцца, бо нашыя саматканыя вырабы далёка лепшыя і прыгажэйшыя за крамніну. Чужынцы нашымі тканінамі, паясамі, нашымі уборамі даўно ужо захапляюцца, ахвоча іх купляюць, носяць і хваляцца імі, тымчасам усё гэта ня мае свае належнае цаны і пашаны у нас беларусаў. Вось-жа час найвышэйшы, каб мы свае нацыянальныя багацьці таксама належна шанавалі і цанілі.

В. Ластоўскі, пачатак ХХ стагоддзя

Комментариев нет:

Отправить комментарий